Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьміньскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.

АДДЧ ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўваліся да сясцёр кангрэгацыі з боку свецкіх людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў нашай харызме. Кангрэгацыя распазнала ў гэтай сітуацыі новы знак часу і новы апостальскі выклік. Рашэнне развіць гэтую форму апостальскай дзейнасці Кангрэгацыі было прынятае ў 1983 годзе. Праз два гады (у 1985 г.) для яе была прынятая назва «Апостальская справа дапамогі душам чыстцовым». Затым гэта знайшло адлюстраванне ў Канстытуцыі кангрэгацыі, якая была зацверджана Апостальскай Сталіцай і якая з’яўляецца юрыдычнаю асноваю для існавання Апостальскай справы. Першыя сябры далучыліся да яе ў 1985 г.


У Мінску адбылася сустрэча малітоўных групаў Апостальства

Sustrecha u Minsku10 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася сустрэча ўдзельнікаў свецкага руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якое аказвае духоўную падтрымку памерлым, ахвяруючы за іх Богу свае малітвы, працу, радасці і цярпенні. Па традыцыі сустрэча распачалася святою Імшою, якую ўзначаліў кс. Ігар Лашук, душпастыр руху ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На гэтым набажэнстве сабраліся, нібы адна вялікая дружная сям’я, малітоўныя групы Апостальства з розных парафій разам са сваімі душпастырамі.

Сустрэча працягнулася фармацыйнай катэхезай у дольным касцёле пад кіраўніцтвам сястры Анны Чайкоўскай WDC, якая належыць да Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым і з’яўляецца адказнаю за Апостальства — свецкае адгалінаванне вялікай духоўнай сям’і Кангрэгацыі. Сястра Анна ў жывых і трапных вобразах распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра тое, чаму душам чыстцовым вельмі моцна патрэбная наша дапамога і што з’яўляецца прычынаю глыбокага смутку і цярпення памерлых, якія знаходзяцца ў чыстцы. Прамоўца звярнула асаблівую ўвагу на тое, як мы можам прынесці палёгку гэтым няшчасным душам і як павінны клапаціцца аб ачышчэнні ўласных сэрцаў ужо тут, на зямлі. Частае прыступанне да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, ахвяраванне Богу сваіх цярпенняў, прабачэнне, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і чытанне Божага слова, учынкі міласэрнасці і «гігіена» ўласных пачуццяў, няспыннае шуканне і выкананне волі Айца Нябеснага — усё гэта ачышчае нас і душы памерлых, з якімі мы яднаемся ў малітве, гэта таксама робіць нашыя сэрцы чулымі да дзеяння Духа Святога і гатовымі прыняць шматлікія Божыя ласкі.

Духоўная еднасць, якую ўсе ўдзельнікі Апостальства дапамогі душам чыстцовым яшчэ глыбей спазналі падчас агульнага набажэнства, катэхезы і пачастунку, падчас асабістых размоваў і дзялення перажытым досведам, умацавала Апостальства і дапамагла знайсці адказы на шматлікія пытанні, якія часта хвалююць нас, створаных для вечнага жыцця, але яшчэ вандроўнікаў на зямных шляхах.

Ганна Шаўчэнка.
Фота Віталія Палінеўскага.


Апошнія публікацыі

Каталіцкае вучэнне пра чысцец і формы дапамогі памерлым

Кінга Гэлена Шчурэк WDC. Каталіцкае вучэнне пра чысцец і формы дапамогі памерлым.   І. На сустрэчу з Панам 1. Наступленне смерці Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што, пражыўшы доўгае ці кароткае жыццё, чалавек заканчвае сваё зямное падарожжа, падпарадкоўваючыся закону смерці. У залежнасці ад таго, які з аспектаў бярэцца пад увагу, смерць стала прадметам розных галінаў ведаў, […]

Глядзець усе артыкулы