Пане Езу, Адкупіцель свету,
яднаючыся з Тваёю Крыжовай Ахвярай,
ахвярую Табе праз рукі Беззаганнай Маці свае малітвы і працу, радасці, цяжкасці і цярпенні
ў інтэнцыі канаючых і памерлых, якія церпяць у чыстцы,
і прашу Цябе, май ласку прыспешыць іх уваход да нябеснай хвалы,
дзе Ты разам з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Амэн.