Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, — змiлуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, Адзiны Божа, — змiлуйся над намі.

Святая Марыя, — малiся за яго (яе, іх).

Брама нябесная,

Каралева ўнебаўзятая,

Святы Міхале,

Святы Яне Хрысціцелю,

Святы Юзэфе,

Святы N. (апякун памерлага),

Усе святыя Божыя, — маліцеся за яго (яе, іх).

Будзь да яго (яе, іх) міласцівы, — выбаў яго (яе, іх), Пане.

Ад усялякага зла,

Ад цярпенняў у чыстцы,

Праз уцелаўленне Тваё,

Праз нараджэнне Тваё,

Праз хрост і святы пост Твой,

Праз крыж і муку Тваю,

Праз смерць і пахаванне Тваё,

Праз уваскрасенне Тваё,

Праз унебаўшэсце Тваё,

Праз спасланне Духа Святога,

Праз хвалебнае прыйсце Тваё, — выбаў яго (яе, іх), Пане.

Адпусціць нам грахі май ласку, — Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,

Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку,

Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку,

Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,

Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку,

Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку,

Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале змёртвыхпаўстання даць май ласку, — Цябе просім, выслухай нас, Пане.

·

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

·

Молімся:

Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тва­ім памерлым слугам стаць удзель­ніка­мі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Ад­купіцеля. Праз Хрыста, Пана наша­га. Амэн.