• Вяночак за памерлых (І)

    чытаецца на звычайным ружанцы

    Напачатку:

    Ойча наш… Вітай, Марыя… Веру ў Бога…

    На вялікіх пацерках:

    Божа, Ойча Спрадвечны! Ты — сама любоў, Ты — ласкавасць, Ты — адзіная наша надзея. Ахвярую Табе ў інтэнцыі памерлых Найсвяцейшую Кроў Езуса і цярпенні Яго Балеснай Маці, просячы Тваёй міласэрнасці.

    На маленькіх пацерках:

    Езу, Марыя, люблю вас! Ратуйце душы, якія церпяць у чыстцы (10 разоў).

    На заканчэнне:

    Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн (3 разы).

  • Вяночак за памерлых (ІІ)

     чытаецца на звычайным ружанцы

    Напачатку:   

    Веру ў Бога…, Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…

    На вялікіх пацерках:

    Божа любові і міласэрнасці, ахвярую Табе муку, смерць і ўваскрасенне Сына Твайго і Пана нашага Езуса Хрыста, далучаючы малітву і ахвяру майго жыцця.

    На малых пацерках:

    Міласэрная Любоў Бога майго, прымі памерлых у Валадарства сваё (10 разоў).

    На заканчэнне:

    Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць (3 разы).

    Альбо:

    Псальм 130 (129)

    З глыбіні я клічу Цябе, Пане. *

    Пане, пачуй мой голас.

    Няхай Твае вушы пачуюць *

    голас маіх малітваў.

    Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, *

    хто ж вытрывае, Пане?

    Але ў Цябе прабачэнне, *

    каб Цябе паважалі.

    Спадзяюся на Пана, *

    спадзяецца душа мая на Яго слова.

    Душа мая чакае Пана *

    больш, чым варта світання.

    Больш, чым варта світання, *

    няхай Ізраэль чакае Пана,

    бо ў Пана міласэрнасць *

    і шчодрае ў Яго адкупленне.

    Ён адкупіць Ізраэль *

    ад усіх беззаконняў ягоных.

    Хвала Айцу і Сыну, *

    і Духу Святому.

    Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, *

    і на векі вечныя. Амэн.