Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Вяночак да Мукі Пана за памерлых

Найласкавейшы Езу, глянь літасціва на душы памерлых вернікаў, якія церпяць у чыстцы, за якіх Ты аддаў самога сябе ў Ахвяры Крыжа і праліў сваю Найсвяцейшую Кроў.

1. Найласкавейшы Езу, праз Твой крывавы пот, праліты ў садзе Аліўным,

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

2. Найласкавейшы Езу, праз знявагі, якія Ты цярпеў, калі Цябе білі па твары,

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

3. Найласкавейшы Езу, праз Твой боль падчас бязлітаснага бічавання

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

4. Найласкавейшы Езу, праз Тваё ўкаранаванне цернем

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

5. Найласкавейшы Езу, праз усе прыні­жэнні, якія Ты зведаў на несправядлівым судзе,

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

6. Найласкавейшы Езу, праз Твае па­дзенні пад цяжарам крыжа

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

7. Найласкавейшы Езу, праз балесныя цярпенні, калі з Цябе  здзіралі адзенне,

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

8. Найласкавейшы Езу, праз ахвяраванне Твайго Цела на дрэве крыжа

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

9. Найласкавейшы Езу, праз Тваё кананне на крыжы ў вялікім болю і адзіноце

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

10. Найласкавейшы Езу, праз балеснае прабіццё Твайго боку дзідаю

— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.

Ойча наш…

На заканчэнне: Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над душамі, якія церпяць у чыст­цы (3 разы).