Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў горадзе Мёры, у Віцебскай дыяцэзіі былі арганізаваныя групы Апостальства дапамогі душам чыстцовым.

Адказным за дзейнасць і развіццё АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі прызначаны а. Лукаш Красінскі SDS.

Цяпер Апостальства дапамогі душам чыстцовым ахоплівае ўсю Беларусь. Дзякуй усім, хто спрычыняецца да малітоўнай падтрымкі церпячых душаў! Няхай гэтыя душы, дасягнуўшы з нашаю дапамогаю неба, таксама стануць для нас заступнікамі перад Богам у жыццёвых цяжкасцях і выпрабаваннях.

Больш падрабязна пра дзейнасць Апостальства,
а таксама кантакты з адказнымі ў кожнай дыяцэзіі
Вы можаце знайсці на нашай старонцы.