Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Заступнікі Апостальства дапамогі душам чыстцовым

Нябеснымі апекунамі
Апостальства дапамогі душам чыстцовым з’яўляюцца:

  • Маці Божая Пасрэдніца Ласкаў (у кангрэгацыі свята адзначаецца 7 мая);
  • св. Юзаф (урачыстасць — 19 сакавіка);
  • бл. Марыя ад Провіду — заснавальніца французскай супольнасці сясцёр успамогі душам чыстцовым (успамін — 7 лютага).

Дні святаў і літургічных успамінаў апекуноў АДДЧ — гэта яшчэ адна нагода для ажыўлення ўзаемнай духоўнай сувязі паміж сябрамі АДДЧ і сёстрамі кангрэгацыі.