Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
Спеў на выстаўленне: О збаўча Гостыя …
Спеўнік «Божа, мы Цябе ўслаўляем», № 394
Схілім галовы перад нашым Панам, укрытым у таямніцы Найсвяцейшага Сакрамэнту. Няхай усе сэрцы адкрыюцца на прысутнасць Бога. Паўтарайма словы малітвы Анёла з Фацімы:
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе.
О Найсвяцейшая Тройца – Айцец, Сын і Дух Святы.
З глыбокаю пакораю хвалу Табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага, Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць.
Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў.