Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Дадаткі

Суплікацыі

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,

змілуйся над намі! (Паўтараецца тройчы.)

Ад пажару, голаду, вайны і заразы, – барані нас, Божа!

Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – сцеражы нас, Божа!

Cвой святы Касцёл Каталіцкі бараніць і ўзвышаць май ласку,

 – просім Цябе, Божа!

Святога Айца і ўсе духоўныя станы ў пабожнай еднасці захаваць май ласку,

 – просім Цябе, Божа!

У святой службе Тваёй нас умацаваць май ласку, – просім Цябе, Божа!

Да пакуты шчырай нас давесці май ласку, – просім Цябе, Божа!

Ураджай даць і ў цэласці яго захаваць май ласку, – просім Цябе, Божа!

Мы з пакорай, грэшныя, Цябе, Бога, просім,  – выслухай нас, Божа!

О, Езу, Сыне Бога Жывога, – змілуйся над намі!

О, Марыя, Панна і Божая Маці, – Ты за нас маліся!

Малітва праслаўлення

Хай будзе Бог праслаўлёны.

Хай славіцца імя Яго святое.

Хай будзе праслаўлёны Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і Чалавек сапраўдны.

Хай будзе ўзвялічана імя Хрыстова.

Хай будзе праслаўлена Найсвяцейшае Сэрца Езуса.

Хай будзе праслаўлена Найдаражэйшая Кроў Езуса.

Хай будзе ўзвялічаны Езус Хрыстус у Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Хай будзе праслаўлены Дух Святы Суцяшыцель.

Хай будзе ўшанавана Найсвяцейшая Панна Марыя.

Хай будзе ўшанавана Яе святое і Беззаганнае Зачацце.

Хай будзе ўшанавана поўнае хвалы Яе ўнебаўзяцце.

Хай будзе ўшанавана імя Марыі, Панны і Маці.

Хай будзе ўшанаваны святы Юзаф, Яе прачысты абраннік.

Хай славіцца Бог у сваіх анёлах і ўсіх святых.

Амэн.

Гэты велічны Сакрамэнт … Спеўнік «Божа, мы Цябе ўслаўляем», № 396

Гэты велічны Сакрамэнт

Ушануйма шчыра ўсе.

Траціць моц Старое Права,

Бо ўжо Новы Запавет,

Што нам розум не тлумачыць,

Святло веры прынясе.

Богу вечнаму ў Тройцы

Праслаўленне і хвала:

І Айцу і Сыну разам —

Творцу вечнага жыцця,

Духу, што ад Іх паходзіць,

Даўцу вечнага святла. Амэн.

Молімся: Божа, Ты ў Найсвяцейшым Сакрамэнце пакінуў нам успамін сваёй му́кі, просім Цябе, дапамажы нам так ушаноўваць святыя таямніцы Твайго Цела і Крыві, каб мы заўсёды адчувалі ў сабе плён Твайго адкуплення. Які жывеш
і валадарыш на векі вечныя.

Н.: Амэн.

Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

Будзь заўсёды пахвалёны …Спеўнік «Божа, мы Цябе ўслаўляем», № 397-400

Будзь заўсёды пахвалёны,

Усімі намі праслаўлёны

Найсвяцейшы Сакрамэнт, Наш нябесны Тэстамэнт.