Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Author: Sergio

Што азначае прывязанасць да граху?

Прапануем вам урывак з кнігі сястры памочніцы душам чыстцовым Анны Чайкоўскай WDC «Адпусты. Скарб Касцёла», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў перакладзе з польскай мовы на беларускую. Гэты ўрывак прысвечаны адной з важных умоваў адпусту — свабодзе ад прывязанасці да граху.

Чытаць далей…

Ліхтарыкі ў цемры

Выпуск перадачы на «Радыё Марыя», прысвечаны Апостальству дапамогі душам чыстцовым. Калі і як узнікла Апостальства дапамогі душам чыстцовым у свеце і ў Беларусі? Чаму варта маліцца за душы, якія церпяць у чыстцы? Што такое адпуст? На шматлікія пытанні пра смерць і чысцец адказваюць ксёндз Ігар Лашук і пані Аліна Новікава.

Чытаць далей…

Другая дыяцэзіяльная сустрэча групаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым адбылася ў Браславе

28 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча групаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым Віцебскай дыяцэзіі. На сустрэчы прысутнічаў біскуп Алег Буткевіч.

Чытаць далей…

Пра чысцец і малітву за памерлых. Катэхеза біскупа Яшэўскага

Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB прапануе даступны катэхетычны выклад каталіцкага вучэння пра чысцец і значэнне малітвы з памерлых у Касцёле.

Чытаць далей…

Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+ аўдыёзапісы канферэнцый)

29 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі.

Чытаць далей…

Візія чыстца ў аб’яўленнях святых

Душы, якія церпяць ачышчэнне, у вялікіх пакутах чакаюць нашай дапамогі. Пан Бог як любячы Айцец заахвочвае нас быць міласэрнымі да тых братоў і сясцёр, якія самі не могуць вызваліцца ад цярпенняў. Таму праз святых Ён спасылае нам ласку ўбачыць сваім духоўным зрокам іх мукі. Якія ж цяжкія гэтыя пакуты, што жывому чалавеку нават іх візіі здаюцца нясцерпнымі, калі душы з чыстца прыходзяць містычным чынам на зямлю, каб прасіць нас аб дапамозе! Вось што распавядаюць пра гэта некаторыя святыя.

Чытаць далей…

Каталіцкае вучэнне пра чысцец і формы дапамогі памерлым

Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што, пражыўшы доўгае ці кароткае жыццё, чалавек заканчвае сваё зямное падарожжа, падпарадкоўваючыся закону смерці.

У залежнасці ад таго, які з аспектаў бярэцца пад увагу, смерць стала прадметам розных галінаў ведаў, у тым ліку і тэалогіі. З пункту гледжання гэтай дысцыпліны смерць можна разглядаць дваяка: трактаваць яе як з’яву, што адносіцца да натуральнага парадку рэчаў, а таксама ўлічваць яе вузка рэлігійны характар. У першым вымярэнні смерць тлумачыцца як канчатковае спыненне жыцця чалавека ў часе і прасторы, або канец яго зямнога жыцця. З медыцынскага пункту гледжання гэты канец раўназначны біялагічнай смерці, якая наступае ў момант смерці мозга.

Чытаць далей…

Кожная наша малітва можа дапамагчы памерлым

Каранавірус у пэўнай ступені — больш ці менш балюча — закранае людзей з розных кантынентаў. Гэта ўсё больш адчуваем і мы самі, і іншыя людзі, якія жывуць побач з намі. Аднак наступствы гэтай хваробы ідуць значна далей: яны пранікаюць ажно ў вечнасць — у чысцец.

Чытаць далей…

Апостальская Сталіца: адпусты для памерлых вернікаў можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада

28 кастрычніка 2021 года Апостальская Пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт, якім у сувязі з пандэміяй была ўстаноўлена магчымасць атрымання на працягу ўсяго лістапада поўнага адпусту для памерлых.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, рашэнне было прынята з увагі да просьбаў многіх пастыраў Касцёла і сітуацыі, звязанай з пандэміяй. Згодна з ім, сёлета, як і ў 2020 годзе, атрымаць адпуст для памерлых можна будзе не толькі на працягу актавы ўсіх памерлых вернікаў, але ўсяго лістапада.

Чытаць далей…

Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Дзень 2 лістапада ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, якая бярэ свой пачатак ад св. Адылона, абата бэнэдыктынаў (з 998 г.), у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Чытаць далей…

Благаслаўленне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
з нагоды адкрыцця сайта Апостальства дапамогі душам чыстцовым

Шчаслівыя міласэрныя…

Чалавек створаны Богам для таго, каб асягнуць вечнае шчасце. Ён выйшаў з рукі Божай і да дому Нябеснага Айца скіроўваецца. У Пасланні да габрэяў гаворыцца, што на зямлі чалавек не мае пастаяннага месца жыхарства (пар. Гбр 13, 14). Зямное жыццё — нібы стартавая пляцоўка ў вечнасць.

Чытаць далей…