У Беларусі Апостальства дапамогі душам чыстцовым існуе ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у Гродзенскай і Пінскай дыяцэзіях.

Адказнаю за АДДЧ з’яўляецца адна з сясцёр Кангрэгацыі — с. Анна Чайкоўская WDC, якая ад імя супольнасці супрацоўнічае з сябрамі руху і займаецца іх фармацыяй.

Душпастырам руху ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны кс. Ігар Лашук SDB, а аніматаркаю — спадарыня Аліна Новікава.

У Гродзенскай дыяцэзіі душпастырам АДДЧ з’яўляецца кс. Віктар Субель, а аніматарам — спадар Андрэй Слонімец.

Душпастырам Пінскай дыяцэзіі прызначаны кс. Андрэй Шут.