Кожная наша малітва можа дапамагчы памерлым
«Прыйдзіце на дапамогу тым бездапаможным душам, мукі якіх непараўнальна большыя за ўсё, што можна перажыць у гэтым зямным жыцці».
Св. Аўгустын
«У малітве за памерлых праяўляецца нашая вера ў вечнае збаўленне, да якога чалавек таксама праходзіць праз чысцец. Чысцец азначае стан ачышчэння, стан, у якім душы, падрыхтаваныя да збаўлення, да вечнага шчасця, яшчэ павінны ачысціцца, каб дасягнуць канчатковай сустрэчы з Богам…».
Ян Павел ІІ, 4 жніўня 1999 г.
Каранавірус у пэўнай ступені — больш ці менш балюча — закранае людзей з розных кантынентаў. Гэта ўсё больш адчуваем і мы самі, і іншыя людзі, якія жывуць побач з намі. Аднак наступствы гэтай хваробы ідуць значна далей: яны пранікаюць ажно ў вечнасць — у чысцец.
чытаць далей →