Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Uncategorized

С. Анна Чайкоўская WDC

Чысцец у зямным жыцці

Чысцец — гэта працэс перамены, непазбежны па прычыне ўнутранай неабходнасці, працэс, у якім чалавек набывае здольнасць яднацца з Хрыстом, з Богам, а праз гэта — і з усёй супольнасцю святых.

Ёзаф Ратцынгер (Бэнэдыкт XVI)

Я атрымала для разважання такія словы: «Будзь для мяне не Суддзёю, а Збаўцам». Я зразумела, якую вялікую хвалу мае Пан Езус, калі душа, супрацоўнічаючы з Божаю ласкаю, рупіцца пра сваё асвячэнне настолькі, што імкнецца пазбегнуць чыстца (пасля смерці). Тады Езус становіцца для яе Збаўцам ва ўсёй паўнаце, і адсюль вынікае вялікая хвала Яго мукі.

Слуга Божая с. Рабэрта Бабяк

Усё зямное жыццё — гэта шлях вяртання ў Дом Айца — шлях ачышчэння і аздараўлення ад атруты першароднага граху. Як шмат патрэбна падзенняў, як шмат патрэбна немачы, каб усё больш пазнаваць праўду пра сябе! Каб адрачыся ад усяго, што забруджвае душу, і прагнуць толькі Бога.Словы Пана Езуса да Аліцыі Лянчэўскай