Як далучыцца да Апостальства дапамогі душам чыстцовым
Тыя, хто вырашыў далучыцца да Апостальства дапамогі душам чыстцовым, запаўняюць і асабіста падпісваюць т. зв. «Анкету ўдзельніка», а затым аніматары высылаюць яе ў Цэнтр АДДЧ у Чэнстахову (Польшча). Пацвярджэннем аб прыняцці ў АДДЧ з’яўляецца «Пасведчанне» з «Актам штодзённага ахвяравання за памерлых», якое атрымлівае кожны сябар з Цэнтра АДДЧ або ад аніматара.
«Анкету ўдзельніка» можна запоўніць непасрэдна падчас сустрэчы з аніматарам руху, а таксама скарыстаўшыся формаю, размешчанаю на сайце.
Раздрукаваную і запоўненую «Анкету ўдзельніка» неабходна даслаць на адрас:
Аліне Новікавай
а/с 101
220002 г. Мінск