Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Малітва да Найсвяцейшага Сэрца Езуса за памерлых

О Сэрца Езуса, невычэрпная крыніца суцяшэння! Збаўца душаў, праяві сваю мі­ласэрнасць да памерлых, якія церпяць у чыстцы, май ласку вызваліць гэтыя душы ад усялякіх караў, якіх яны заслужылі, і прымі іх да вечнага святла. О Найсвяцейшае Сэрца Езуса, забудзь пра іхнія правіны і грахі; няхай міласэрнасць Твая вызва­ліць іх ад пакарання, якое вызначыла ім Твая справядлівасць. О Сэрца Езуса, пры­мі гэтыя душы ў краіну вечнага адпачынку і шчасця. Выслухай маю пакорную і шчы­рую малітву, якую я да Цябе ўзношу, і адары сваім прабачэннем асабліва тыя душы, за якія сэрца маё найбольш павінна маліць Цябе, о Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Малюся за тых, чые правіны абцяжарваюць маё сумленне; за тых, для каго я стаў прычынаю граху, альбо не дапамог вярнуцца на добры шлях ні сваёй падтрымкай, ні ўласным прыкладам. Асабліва за гэтыя душы прашу Цябе, Найсвяцейшае Сэрца Езуса, праз усе Твае заслугі і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Маці. Выратуй таксама тыя душы, якія толькі cвяты Касцёл памятае ў сваіх малітвах, тых, хто загінуў на вайне і падчас розных стыхійных бедстваў, аварый, у няшчасных выпадках. Нам жа, каго Ты яшчэ захоўваеш пры жыцці, дай ласку шчырага пакаяння, каб усе мы дасягнулі збаўлення і маглі радавацца Тваёй хвале ў Нябесным Валадарстве. Амэн.