Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Прыналежнасць да Апостальства і іншыя малітоўныя супольнасці

Людзі, якія ўжо належаць да некалькіх малітоўных супольнасцяў, часам вагаюцца: ці ўступаць яшчэ ў адну? Прыналежнасць да многіх парафіяльных групаў дае такому чалавеку большыя магчымасці ў адорванні памерлых духоўнымі дабротамі. Такія людзі ўжо ведаюць, як трэба маліцца, і цэняць малітву як эфектыўную прыладу, якую Бог выкарыстоўвае ў свеце праз пасрэдніцтва чалавека. Заступніцкая малітва за тых, хто знаходзіцца ў патрэбе, дух кампенсацыі за грахі людзей, якія блукаюць далёка ад Бога і Касцёла, ужо з’яўляецца часткаю штодзённага жыцця такіх людзей. Больш за тое, актыўна ўдзельнічаючы ў рэлігійным жыцці, яны разумеюць сэнс цярпення як дару для іншых. Таму, далучаючыся да АДДЧ, яны не мусяць браць на сябе нічога большага. Дастаткова будзе, калі да сваіх малітваў і добрых учынкаў, да змаганняў са штодзённымі праблемамі і цярпеннямі яны дададуць інтэнцыю, якая ахопіць не толькі жывых ці канаючых, але і душы чыстцовыя.

Чалавек, які актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі і ўваходзіць ў многія малітоўныя групы, — найбольш чаканы памочнік для душаў чыстцовых!