Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Малітва праз заступніцтва святога арханёла Міхала за памерлых

Пане Езу Хрыстэ, Валадару хвалы, захавай душы ўсіх памерлых вернікаў ад пякельных мукаў і ад глыбокай адхлані. Уберажы іх ад пашчы жорсткага льва. Няхай не паглыне іх бездань, няхай не ўпадуць яны ў цемру. Няхай святы арханёл Міхал, харунжы збаўлення, прывядзе іх да благаслаўлёнага святла, якое Ты абяцаў калісьці Абрагаму і яго патомству.

Амэн.