Найважнейшы момант у нашым жыцці — гэта менавіта момант смерці. Ён вызначае наш лёс на ўсю вечнасць: мы будзем з Богам на працягу ўсёй вечнасці, або будзем страчаныя для вечнасці.
Вітаем Вас на старонцы Апостальства дапамогі душам чыстцовым
Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьміньскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.
Што такое АДДЧ?
• АДДЧ — малітоўны рух, удзельнікі якога ахвяруюць свае малітвы, працу, цяжкасці, радасці і цярпенні за душы памерлых, якія церпяць у чыстцы.
• Рухам апякуецца Кангрэгацыя сясцёр памочніцаў душам чыстцовым.
Чаму важна маліцца за памерлых?
• Усе мы марым, каб нашыя памерлыя блізкія мелі вечнае шчасце з Богам у небе.
• Маліцца за жывых і памерлых — адзін з 7 учынкаў міласэрнасці для душы бліжняга.
• Памерлыя ўжо не могуць самі сабе дапамагчы, а «ў нашых руках ёсць усё, што неабходна для дапамогі гэтым няшчасным душам, — малітвы, пакаянне, міласціна» (св. Ян Марыя Віянэй).
Што дае далучэнне да АДДЧ?
• Прыналежнасць да супольнасці дапамагае больш плённа рэалізаваць пакліканне малітвы за памерлых, а менавіта за тых, якія церпяць у чыстцы і сярод якіх могуць быць душы нашых памерлых родных.
• Дапамога душам чыстцовым — вельмі ўдзячная справа, бо гэтыя душы, збаўленыя з нашаю падтрымкаю, будуць вечна ўдзячныя нам за гэта і будуць падтрымліваць нас пры жыцці і суправаджаць падчас пераходу ў дом Нябеснага Айца.
• Сёстры памочніцы душам чыстцовым кожны дзень моляцца за ўдзельнікаў руху і замаўляюць святыя Імшы за памерлых удзельнікаў руху.
Заданні ўдзельнікаў АДДЧ
• Маліцца за душы чыстцовыя, ахвяроўваць за іх працу, цяжкасці, радасці і цярпенні.
• Рэгулярна прыступаць да святых сакрамэнтаў і клапаціцца пра ўласнае пакліканне да святасці.
Як далучыцца да АДДЧ?
• Стаць удзельнікам руху можна індывідуальна або далучыўшыся да суполкі АДДЧ, калі яна ёсць пры вашай парафіі.
• Запоўніць «Анкету ўдзельніка АДДЧ».
• Атрымаць пасведчанне ўдзельніка з малітваю «Акт штодзённага ахвяравання за памерлых».
Апошнiя запiсы
-
-
Святыя Імшы за душы чыстцовыя ў мiнскай архiкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыi
Святыя Імшы за душы чыстцовыя ў Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны ў 2023 г. адбудуцца а 13:00 у наступныя нядзелi:
2 КРАСАВІКА
7 МАЯ
11 ЧЭРВЕНЯ
… -
Пра чысцец і малітву за памерлых. Катэхеза біскупа Яшэўскага
Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB прапануе даступны катэхетычны выклад каталіцкага вучэння пра чысцец і значэнне малітвы з памерлых у Касцёле.
-
Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+ аўдыёзапісы канферэнцый)
29 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі.
-
Візія чыстца ў аб’яўленнях святых
-
Каталіцкае вучэнне пра чысцец і формы дапамогі памерлым
-
Кожная наша малітва можа дапамагчы памерлым
-
Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
-
Святы Пасад: адпусты для памерлых вернікаў можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада
-
Благаслаўленне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча