Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Артыкулы

Вялікая субота — асаблівы дзень цішыні і малітваў за душы, церпячыя ў чыстцы

У Вялікую суботу мы асаблівым чынам заглыбляемся ў таямніцу зыходу Хрыста да памерлых. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сцвярджае, што Езус перажыў смерць, як і ўсе людзі, і яго душа далучылася да іх у краіне памерлых. Аднак Езус зышоў туды як Збаўца, абвяшчаючы добрую вестку зняволеным духам (1 Пятра 3,18-19). Зыходжанне ў адхлань — гэта цалкавітае выкананне евангельскага абвяшчэння збаўлення. Гэта заключны этап месіянскай місіі Езуса (ККК 632, 634).

Апостал Пётр напісаў пра гэта коратка: Нават «мёртвым было абвешчана Евангелле» (1 Пятра 4, 6). З таго часу мінула старазапаветная адхлань, з якой ніхто не мог выйсці — незалежна ад таго, праведны ён ці няправедны. Хрыстус стаў праходам да Айца для ўсіх тых, хто адышоў з гэтага свету са знакам веры ў Бога. Тыя ж, хто, адкінуўшы Бога, не распазналі голасу Збаўцы, засталіся зняволенымі ў цемры ўласных грахоў — гэта значыць у пекле.

Таму кожная субота, і асабліва Вялікая субота, з’яўляецца напамінам пра гэтую падзею — Хрыстус зышоў да памерлых, каб вызваліць іх ад немагчымасці бачыць аблічча Бога. Ці не павінны мы рабіць тое ж самае, бо мы пакліканы наследаваць нашага Пана? Калі кожная пятніца нагадвае нам пра муку і смерць Хрыста, а кожная нядзеля — пра Яго ўваскрасенне, то кожная субота павінна быць напамінам пра Яго зыходжанне да памерлых.

Чытаць далей

Праз малітву за памерлых мы скарачаем час прабывання душаў у чыстцы

Смерць — гэта не канец? Ці хоча сатана, каб пра яго ведалі людзі? Які лёс неахрышчаных пасля смерці? Пра гэта і іншае чытайце ў размове Catholic.by з кс. Ігарам Лашуком, дыяцэзіяльным апекуном руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым.

Чытаць далей

Што азначае прывязанасць да граху?

Прапануем вам урывак з кнігі сястры памочніцы душам чыстцовым Анны Чайкоўскай WDC «Адпусты. Скарб Касцёла», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў перакладзе з польскай мовы на беларускую. Гэты ўрывак прысвечаны адной з важных умоваў адпусту — свабодзе ад прывязанасці да граху.

Чытаць далей

Пра чысцец і малітву за памерлых. Катэхеза біскупа Яшэўскага

Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB прапануе даступны катэхетычны выклад каталіцкага вучэння пра чысцец і значэнне малітвы з памерлых у Касцёле.

Чытаць далей

Візія чыстца ў аб’яўленнях святых

Душы, якія церпяць ачышчэнне, у вялікіх пакутах чакаюць нашай дапамогі. Пан Бог як любячы Айцец заахвочвае нас быць міласэрнымі да тых братоў і сясцёр, якія самі не могуць вызваліцца ад цярпенняў. Таму праз святых Ён спасылае нам ласку ўбачыць сваім духоўным зрокам іх мукі. Якія ж цяжкія гэтыя пакуты, што жывому чалавеку нават іх візіі здаюцца нясцерпнымі, калі душы з чыстца прыходзяць містычным чынам на зямлю, каб прасіць нас аб дапамозе! Вось што распавядаюць пра гэта некаторыя святыя.

Чытаць далей

Каталіцкае вучэнне пра чысцец і формы дапамогі памерлым

Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што, пражыўшы доўгае ці кароткае жыццё, чалавек заканчвае сваё зямное падарожжа, падпарадкоўваючыся закону смерці.

У залежнасці ад таго, які з аспектаў бярэцца пад увагу, смерць стала прадметам розных галінаў ведаў, у тым ліку і тэалогіі. З пункту гледжання гэтай дысцыпліны смерць можна разглядаць дваяка: трактаваць яе як з’яву, што адносіцца да натуральнага парадку рэчаў, а таксама ўлічваць яе вузка рэлігійны характар. У першым вымярэнні смерць тлумачыцца як канчатковае спыненне жыцця чалавека ў часе і прасторы, або канец яго зямнога жыцця. З медыцынскага пункту гледжання гэты канец раўназначны біялагічнай смерці, якая наступае ў момант смерці мозга.

Чытаць далей