Skip to content Skip to left sidebar Skip to footer

Малітва да Божай міласэрнасці за памерлых

Ойча міласэрнасці і ўсялякага суцяшэння! Узглянь на душы памерлых, якія расплачваюцца паводле Тваёй Божай справядлівасці, і ачысці іх ад наступстваў усіх учыненых грахоў. Для Тваёй магутнасці і міласэрнасці ўсё магчыма. Калі Ты, Пане Божа, будзеш зважаць на нашыя беззаконні, ніхто не апраўдаецца перад Табою.

Валадар спакою, шчасця і прабачэння, у Цябе ёсць прабачэнне і шчодрае збаўленне. Ты сам, Адзіны Божа, сваёю ласкаю ўсіх збаўляеш, бо Ты — крыніца міласэрнасці! Адвярні Аблічча сваё ад іхніх грахоў, аблегчы ім цярпенні і вызвалі іх, Божа ўсемагутны. О добры Езу! Праз Тваю Кроў, шчодра пралітую, праз Твае Найсвяцейшыя Раны, праз заслугі Тваёй Беззаганнай Маці і ўсіх святых, прабач памерлым усе іхнія правіны і ўвядзі ў вечную радасць, каб яны праслаўлялі Тваю бязмежную міласэр­насць на векі вечныя. Амэн.