Разважанні Крыжовага шляху
Пан Езус прадыктаваў гэтыя разважанні польскай містычцы Аліцыі Лянчэўскай (1934-2012)
На пачатку кожнай стацыі молімся:
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!
Пасля разважанняў:
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!
Стацыя 1
Езус асуджаны на смерць
Не бойся суду людзей, але бойся Майго суду.
Стацыя 2
Езус бярэ крыж
Вазьмі крыж, які Я табе даў, у ім — тваё збаўленне.
Стацыя 3
Езус падае першы раз
Ты ўпадзеш шмат разоў, але Я заўсёды буду з табою, каб падняць цябе.
Стацыя 4
Езус сустракае сваю Маці
Мая Маці заўсёды з табою, каб умацаваць цябе.
Стацыя 5
Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж
Я дапамагу табе, калі ты аслабнеш.
Стацыя 6
Вераніка выцірае твар Езуса
І вытру твой твар ад поту і слёз – Я зраблю гэта праз твайго бліжняга.
Стацыя 7
Езус падае другі раз
Кожнае наступнае падзенне будзе больш балючым, але ж ты павінна дайсці туды, дзе тваё ўваскрасенне.
Стацыя 8
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
Не думай пра сябе, думай пра іншых.
Стацыя 9
Езус падае трэці раз
Тваё апошняе падзенне адкрые табе ўсю глыбіню тваёй слабасці і Маю моц.
Стацыя 10
З Езуса здзіраюць адзенне
Аддай усё, не марудзь, каб ужо цяпер Я мог апрануць цябе ў Мяне.
Стацыя 11
Укрыжаванне Езуса
Дазволь, каб Мая Любоў пралілася з тваіх ранаў.
Стацыя 12
Езус памірае на крыжы
Памры для сябе, каб Я жыў у табе для ўсіх Маіх дзяцей.
Стацыя 13
Езуса здымаюць з крыжа
Мая Маці прытуліць цябе, у Яе абдымках ты знойдзеш палёгку.
Стацыя 14
Езуса кладуць у грабніцу
Твой зямны свет – гэта пустая магіла, з якой ты выйдзеш у вечнасць…
Стацыя 15
Уваскрасенне
… каб уваскрэснуць і радавацца Мною навекі. Амэн.