Навэнна за душы памерлых, якія прабываюць у чыстцы
Навэнну за памерлых можна маліцца ў любы час. Можна распачаць яе адразу пасля смерці блізкага чалавека або перад гадавінай яго адыходу ў вечнасць.
Варта маліцца яе і перад Успамінам усіх памерлых вернікаў (2 лістапада) — у такім выпадку мы распачынаем навэнну 24 або 25 кастрычніка. У сваю чаргу мы таксама можам выпрасіць для сябе неабходныя ласкі праз заступніцтва памерлых, якія церпяць у чыстцы.
1 Першы дзень.
Уступная малітва:
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Паколькі Бог не стварыў смерці, Ён не цешыцца са згубы жывога. Бо Ён стварыў усё для жыцця. Бог стварыў чалавека для несмяротнасці, учыніў яго вобразам сваёй вечнасці. Але праз зайздрасць д’ябла ў свет увайшла смерць, зазнаюць яе тыя, хто мае з ім удзел» (Мдр 1, 13-14а. 2, 23–24).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
2 Другі дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Душы справядлівых у руках Бога і не дакранецца да іх ніякая пакута. У вачах неразумных здавалася, што яны памерлі, а іх смерць лічылася няшчасцем, іх адыход ад нас лічыўся знішчэннем, а яны спачываюць у спакоі. Хоць у вачах людзей яны здаваліся пакаранымі, іх надзея поўная несмяротнасці. Пасля невялікага пакарання яны атрымаюць вялікія даброты, таму што Бог выпрабаваў іх і прызнаў годнымі сябе. Выпрабаваў іх, як золата ў печы, і прыняў іх, як ахвяру ўсеспалення. Хто спадзяецца на Яго, той зразумее праўду, а верныя будуць трываць пры Ім ў любові, бо ласка і міласэрнасць будзе для Яго выбраных» (Мдр 3, 1–6.9).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
3 Трэці дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Справядлівы, нават калі памрэ заўчасна, атрымае спачынак. Спадабаўшыся Богу, здабыўшы Яго любоў і жывучы сярод грэшнікаў, ён быў перанесены. Забраны, каб злосць не змяніла яго думкі альбо мроя не звяла яго душу: бо чары марнасці засланяюць дабро, а бура жарсці зацьмявае здаровы розум. Раней дасягнуўшы дасканаласці, ён перажыў многія часы. Яго душа спадабалася Богу, таму ён паспешліва адышоў з несправядлівасці» (пар. Мдр 4. 7.10–15).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
4 Чацвёрты дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Ці ж не ведаеце, што ўсе мы, ахрышчаныя ў Езуса Хрыста, у смерць Ягоную ахрысціліся? Дык вось, праз хрост мы пахаваныя разам з Ім у смерць, каб, як Хрыстус уваскрос дзеля славы Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці. Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, які ўваскрос, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады» (Рым 6,3–4.8–9).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
5 Пяты дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Ніхто з нас не жыве для сябе, і ніхто не памірае для сябе. Бо калі жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем — для Пана паміраем. Таму ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану. Бо дзеля гэтага Хрыстус і памёр, і ажыў, каб панаваць і над памерлымі, і над жывымі. Усе мы станем перад судовым пасадам Бога. Бо напісана: „Паколькі Я жыву, — кажа Пан, — перада Мною схіліцца кожнае калена, і кожны язык будзе вызнаваць Бога“. Так кожны з нас адкажа за сябе перад Богам» (Рым 14,7–9.10b–12).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
6 Шосты дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Але Хрыстус уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі. Паколькі праз чалавека прыйшла смерць, так праз Чалавека — і ўваскрашэнне памерлых. Бо, як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены. Кожны ў свой час: першы Хрыстус, потым тыя, хто належыць Хрысту, падчас прыйсця Ягонага. Канец настане тады, калі Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, калі знішчыць усялякае панаванне і ўсялякую ўладу, і сілу. Бо трэба, каб Ён валадарыў, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае. Як апошні вораг будзе знішчана смерць» (1 Кар 15, 20–26).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
7 Сёмы дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Мы ведаем, што калі зямны дом нашага жылля разваліцца, то ад Бога маем жыллё — нерукатворны вечны дом у нябёсах. Маючы ўпэўненасць у кожнай хвіліне, ведаем, што калі прысутнічаем у целе, мы далёка ад Пана, бо жывём вераю, а не бачаннем. Аднак, маючы ўпэўненасць, мы больш хочам пакінуць цела і пасяліцца ў Пану. Таму стараемся падабацца Яму, ці то будучы з Ім, ці то далёка ад Яго. Бо ўсе мы павінны з’явіцца перад тронам Хрыста, каб кожны атрымаў згодна з тым, што ён рабіў, жывучы ў целе: добрае ці дрэннае» (2 Кар 5, 1.6–10).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
8 Восьмы дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Мы не хочам, браты, пакідаць вас у няведанні пра памерлых, каб не тужылі вы, як іншыя, хто не мае надзеі. Калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то разам з Ім Бог прывядзе да жыцця і тых, хто памёр у Езусе. Таму заахвочвайце адзін аднаго гэтымі словамі» (1 Тэс 4, 13–14.18).
Малітва
Божа, Ты ўчыніў, каб Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай слугам Тваім удзел у Яго перамозе над смерцю, каб яны вечна бачылі Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які жыве і валадарыць з Табою ў еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя… Вечны адпачынак…
9 Дзявяты дзень.
Уступная малітва
Пане Езу, прашу Цябе, дай мне неабходную ласку, каб я, разважаючы ў духу веры і любові пра цярпенні памерлых, якія прабываюць у стане ачышчэння, мог прыйсці ім на дапамогу, а для сябе выпрасіў ласку (назваць інтэнцыю), аб чым я прашу Цябе праз іх заступніцтва.
Разважанне над Божым словам
«Я ўбачыў новае неба і новую зямлю. Бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. Убачыў я таксама святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха. І пачуў я гучны голас з трона, які казаў: «Вось скінія Бога з людзьмі, які будзе жыць з імі; яны будуць Ягоным народам, а Ён будзе „Богам з імі“. І вытра кожную слязу з вачэй іхніх, і ўжо не будзе ні смерці, ні смутку, ні плачу, ні болю ўжо не будзе, бо ранейшае мінула». І сказаў мне: «Сталася! Я — Альфа і Амега, пачатак і канец. Таму, хто прагне, Я дам задарма піць з крыніцы вады жыцця» (Ап 21, 1–4.6).