Вяночак да Мукі Пана за памерлых
Найласкавейшы Езу, глянь літасціва на душы памерлых вернікаў, якія церпяць у чыстцы, за якіх Ты аддаў самога сябе ў Ахвяры Крыжа і праліў сваю Найсвяцейшую Кроў.
1. Найласкавейшы Езу, праз Твой крывавы пот, праліты ў садзе Аліўным,
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
2. Найласкавейшы Езу, праз знявагі, якія Ты цярпеў, калі Цябе білі па твары,
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
3. Найласкавейшы Езу, праз Твой боль падчас бязлітаснага бічавання
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
4. Найласкавейшы Езу, праз Тваё ўкаранаванне цернем
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
5. Найласкавейшы Езу, праз усе прыніжэнні, якія Ты зведаў на несправядлівым судзе,
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
6. Найласкавейшы Езу, праз Твае падзенні пад цяжарам крыжа
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
7. Найласкавейшы Езу, праз балесныя цярпенні, калі з Цябе здзіралі адзенне,
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
8. Найласкавейшы Езу, праз ахвяраванне Твайго Цела на дрэве крыжа
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
9. Найласкавейшы Езу, праз Тваё кананне на крыжы ў вялікім болю і адзіноце
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
10. Найласкавейшы Езу, праз балеснае прабіццё Твайго боку дзідаю
— будзь міласэрны да душаў, якія церпяць у чыстцы.
Ойча наш…
На заканчэнне: Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над душамі, якія церпяць у чыстцы (3 разы).