Сёння разам з айцом дамініканінам Томашам Грабоўскім ОР мы разважаем пра тое, што такое смерць у хрысціянскім уяўленні.
Вітаем Вас на старонцы Апостальства дапамогі душам чыстцовым
Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьміньскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.
Што такое АДДЧ?
• АДДЧ — малітоўны рух, удзельнікі якога ахвяруюць свае малітвы, працу, цяжкасці, радасці і цярпенні за душы памерлых, якія церпяць у чыстцы.
• Рухам апякуецца Кангрэгацыя сясцёр памочніцаў душам чыстцовым.
Чаму важна маліцца за памерлых?
• Усе мы марым, каб нашыя памерлыя блізкія мелі вечнае шчасце з Богам у небе.
• Маліцца за жывых і памерлых — адзін з 7 учынкаў міласэрнасці для душы бліжняга.
• Памерлыя ўжо не могуць самі сабе дапамагчы, а «ў нашых руках ёсць усё, што неабходна для дапамогі гэтым няшчасным душам, — малітвы, пакаянне, міласціна» (св. Ян Марыя Віянэй).
Што дае далучэнне да АДДЧ?
• Прыналежнасць да супольнасці дапамагае больш плённа рэалізаваць пакліканне малітвы за памерлых, а менавіта за тых, якія церпяць у чыстцы і сярод якіх могуць быць душы нашых памерлых родных.
• Дапамога душам чыстцовым — вельмі ўдзячная справа, бо гэтыя душы, збаўленыя з нашаю падтрымкаю, будуць вечна ўдзячныя нам за гэта і будуць падтрымліваць нас пры жыцці і суправаджаць падчас пераходу ў дом Нябеснага Айца.
• Сёстры памочніцы душам чыстцовым кожны дзень моляцца за ўдзельнікаў руху і замаўляюць святыя Імшы за памерлых удзельнікаў руху.
Заданні ўдзельнікаў АДДЧ
• Маліцца за душы чыстцовыя, ахвяроўваць за іх працу, цяжкасці, радасці і цярпенні.
• Рэгулярна прыступаць да святых сакрамэнтаў і клапаціцца пра ўласнае пакліканне да святасці.
Як далучыцца да АДДЧ?
• Стаць удзельнікам руху можна індывідуальна або далучыўшыся да суполкі АДДЧ, калі яна ёсць пры вашай парафіі.
• Запоўніць «Анкету ўдзельніка АДДЧ».
• Атрымаць пасведчанне ўдзельніка з малітваю «Акт штодзённага ахвяравання за памерлых».
Відэа Крыжовага шляху, які праводзіць кардынал Казімір Свёнтэк
Дарагія чытачы, прапануем вам архіўнае відэа, запісанае ў 2004 г. і нідзе раней не публікаванае. Гэта набажэнства Крыжовага шляху, якое адпраўляў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк у пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Апошнiя запiсы
-
-
Слова Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага на Успамін усіх памерлых вернікаў
Учора, 1 лістапада, у паўсюдным Каталіцкім Касцёле мы адзначалі ўрачыстасць усіх святых. Безумоўна, першым святым і настаўнікам святасці быў і ёсць Езус Хрыстус — адзіны наш Збаўца. Мы дзякуем Богу за сведчанне веры безлічы святых і благаслаўлёных, таксама і з нашага краю, якія выбралі Хрыста, пацвердзілі сваю вернасць нашаму Збавіцелю, аддаўшы за Яго сваё жыццё. Таму, можа, крыху інакш учора мы ўглядаліся ў неба, дзе прабываюць тыя, хто праз сваю праведнасць і святасць ужо знаходзіцца ў шчаслівай вечнасці з Богам. Мы ўглядаліся ў бязмежнасць неба, спадзеючыся, што многія з нашых родных, сяброў і знаёмых ужо таксама далучаныя да шэрагу святых.
-
Што пачытаць? "Адпусты – скарб Касцёла"
Прапануем паслухаць цікавую размову на гэтую тэму з супрацоўніцай выдавецтва “Про Хрысто”, якая зрабіла пераклад з польскай мовы кнігі “Адпусты – скарб Касцёла”, Ганнай Шаўчэнка.
-
Дзеля душаў чыстцовых…
12 красавіка 2025 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся дзень засяроджанасці ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
-
Праз малітву за памерлых мы скарачаем час прабывання душаў у чыстцы
Смерць — гэта не канец? Ці хоча сатана, каб пра яго ведалі людзі? Які лёс неахрышчаных пасля смерці? Пра гэта і іншае чытайце ў размове Catholic.by з кс. Ігарам Лашуком, дыяцэзіяльным апекуном руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
-
Уласнымі сіламі не кампенсуеш грэх…
-
Па старонках лістападаўскага нумара часопіса «Ave Maria»
-
Што азначае прывязанасць да граху?
-
Ліхтарыкі ў цемры
-
Другая дыяцэзіяльная сустрэча групаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым адбылася ў Браславе
-
10 спосабаў падрыхтоўкі да cвятой cмерці
-
Святыя Імшы за душы чыстцовыя ў мiнскай архiкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыi
-
Пра чысцец і малітву за памерлых. Катэхеза біскупа Яшэўскага
-
Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+ аўдыёзапісы канферэнцый)
-
Візія чыстца ў аб’яўленнях святых